Перавозкі з Еўропы
Выкарыстанне мульцiмадальнай перавозкі
з Еўропы дазваляе эканоміць да 55%
ад агульнай сумы транспартных выдаткаў!

Перавагі інтэрмадальнай перавозкі ў кантэйнерах тыпу 45'High Cube Pallet Wide:
1. Грузапад'ёмнасць.
Кантэйнер мае грузавы адсек аб'ёмам 89 м3, умяшчае 33 еўрапалеты і дазваляе загрузіць да 30 тон грузу.
2. Эканамічнасць
Агульная вартасць кантэйнернай грузаперавозкі меншая за аўтамабільную дастаўку не менш чым на 20 %. У многіх выпадках можна дасягнуць эканоміі ў 50–70 %, зыходзячы з кошту перавозкі за 1 тону.
3. Экалагічнасць
Марскі і чыгуначны транспарт больш экалагічны ў параўнанні з аўтамабільным.
4. Аператыўнасць
Хуткае перасячэнне пагранічных пераходаў з ЕС.
Мінімізацыя выдаткаў
Традыцыйна грузапатокі генеральных грузаў з Еўропы ажыццяўляюцца аўтамабільным транспартам, што прыводзіць да шэрагу матэрыяльных і часовых выдаткаў.

Перавозкі змешанага тыпу з выкарыстаннем спецыяльных 45-футавых павялічаных кантэйнераў (45'High Cube Pallet Wide) – эканамічна выгадная і мэтазгодная альтэрнатыва аўтамабільным перавозкам.